Проект основан 15.03.2003

Главная страница

 
 

 

 

 

 

                                                                                          Народ

 

Ч. С. Хацяновіч - старшыня калгаса "Ліпнішкі"

Калгас "Ліпнішкі" - тая гаспадарка, якая ўпэўнена трымаецца на плыву. І ў гэтым немалая заслуга яе старшыні Часлава Сяргеевіча Хацяновіча. У свае сорак гадоў яму ўдалося зрабіць вельмі многае. Не для сябе - для людзей, з якімі працаваў і працуе, для грамадства, у якім жыве. Да нас у раён ён прыехаў адзінаццаць гадоў назад са сваёй роднай Мядзельшчыны, маючы на руках два дыпломы - аб заканчэнні тэхнікума і інстытута. Года з паўтара працаваў галоўным заатэхнікам адной з буйнейшых на той час гаспадаркі - калгаса імя Леніна. Працаваў творча, з аганьком, а таму за свае арганізатарскія і прафесіянальныя здольнасці атрымаў прапанову заняць месца намесніка начальніка райсельгасупраўлення. Але па-сапраўднаму талент Хацяновіча як здольнага спецыяліста, арганізатара і дальнабачнага гаспадарніка раскрыўся на пасадзе кураўніка калгаса "Ліпнішкі", якую ён заняў без малога сем гадоў назад. Утвораная пасля раз'яднання былога ўзбуйненага калгаса "Маладая гвардыя", гэтая гаспадарка ў той час была не сказаць, каб слабой, цяжкай на пад'ём. Але калі Часлаў Сяргеевіч больш дэталёва азнаёміўся з яе нытворчай і сацыяльнай базай, матэрыяльна-тэхнічным станам, палеткамі, то зразумеў, што наперадзе яго чакае непачаты край работы. Цяпер проста цяжка ўявіць сабе, як гэта на ўсё хапала Хацяновіча: на пранядзенне культур-тэхнічных работ, якія, дарэчы, былі зроблены амаль па паўтысячы гектарах неўрадлівых, маладагледжаных і здзічэлых зямель, па шырокае будаўніцтва, у тым ліку і жыллёвае, на належнае матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне ўсіх участкаў калгаснай вытворчасці, на стабілізацыю і планамернае павышэнне прадукцыйнасці палёў і жывёлагадоўчых ферм. Не будзе памылкай сказаць, што з прыходам да кіраўніцтва калгасам "Ліпнішкі" Часлава Сяргеевіча наступіў новы перыяд у жыцці гэтай гаспадаркі, але і раёна ўцэлым. Гэта з яго лёгкай рукі на Іуеўшчыне пачалося аднаўленне вырошчвання такіх каштоўных сельгаскультур, як пшаніца і цукровыя буракі. Гэта на прыкладзе калгаса "ЛіпнішкГ вучыліся і вучацца кіраўнікі і спецыялісты іншых гаспадарак перадавым метадам летняга ўтрымання жывёлы, стварэння прадуктыўных асенніх пашаў для дойнага статку і многаму, многаму іншаму. Восьтолькі некаторыя лічбы, якія як нельга лепш характарызуюць бурную дзейнасць Хацяновіча, якую ён праявіў за гады свайго старшынства ў Ліпнішках. За гэты час амаль на 10 працэнтаў узрасла ўраджайнасць зернявых і зернебабовых культур і склала ў сярэднім 41,4 цэнтнера з гектара. Гэта самы высокі паказчык у раёне. Няўхільна расце і прадуктыўнасць грамадскага статку. Зерне і прадукцыя жывёлагадоўлі з'яўляюцца асноўнымі крыніцамі грашовых паступленняў. Сродкаў хапае і на заработную плату калгаснікам, і на набыццё паліва, мінеральных угнаенняў, сродкаў аховы раслін, запчастак і нават новай тэхнікі. Нават у самыя цяжкія эканамічныя часы, што прыйшлі з наступленнем рынкавых адносін, калгас не спыняў будаўніцтва. Вялася рэканструкцыя жывелагадоўчых памяшканняў, узвядзенне новых пабудоў. За гады гаспадарання Хацяновіча ў калгасе з'явіўся агромністы ангар для сельгасмашын і капітальныя крытыя павеці, дзе захоўваюцца ўсе зернявыя камбайны і іншая складаная ўборачная тэхніка, выдатная піларама. Зараз заканчваецца будаўніцтважывёлагадоўчай фермы на 150 кароў. Значныя змены адбыліся ў сацыяльнай сферы. Для работнікаў палёў і ферм, спецыялістаў пабудавана 16 жылых дамоў, у калгасе з'явілася свая сталовая і фірменны магазін. Словам, гаспадарка трывала ўстала на ногі і з упэўненасцю глядзіць у будучае. Глядзіць вачамі свайго старшыні, добрага арганізатара і дбайнага гаспадара.


(По материалам книги "Памяць. Іўеўскі раён")

   партнеры проекта Липнишки:

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 


 


Гецевич Андрей © 2003-  Дизайн сайта: GWS     Яндекс.Метрика