Проект основан 15.03.2003

Главная страница

 
 

 

 

 

 

 

                                                                                               Легенда

Стаяла вёсачка ў густым-густым лесе. А трохі ў баку цякла рэчка. Вада ў ей заўсёды была студзёная, чысцюткая. Казалі старэйшыя, што калі ў такую плынь уступіш, то на пару гадоў памаладзееш. Да той рачулкі і прыйшлі дзяўчаты ў спякотны дзень, каб змыць з цела стому і пылоту.

   Ускочылі ў ваду і давай пырскацца, наперагонкі плаваць, весяліцца. Ды надта доўга ў халоднай вадзе не прасядзіш, негледзячы на тое, што сонца шчыра свеціць. Вось самая старэйшая сярод іх, Марылька, і кажа:

- Дзяўчаткі, час вылазіць ды дадому збірацца! Пайшлі на бераг!

Вылязлі яны на бераг і пайшлі апранацца, а адна дзяўчына,самая прыгожая, пабдФегла да сваей вопраткі  і нібы на камень наткнулася  - на сукенцы, скруціўшыся ў колца, ляжаў здаравенны вуж!

-   Ліпка! Чаго ты стаіш голая? Апранайся, бо небудем цябе чакаць! – данесся да слыху дзяўчыны голас адной з сябровак.

-    Ага, лесавічку  за жонку пакінем!- дадала другая.

-    ці нячысціку якому-небудзь за служку!

І давай смяяцца, яны ж неведалі, што здарылася на самой справе.

А прягажуня стаяла, з нагі на  нагу пераміналася. І тут нечуванае дзіва здарылася – вуж загаварыў ціхім, ласкавым чалавечым голасам:

-   Не палохайся мяне, дзяўчына. Не палохайся. Я нічога благога табе не зраблю. Спаўзу з тваей сукенкі толькі ты паабяцай, што выйдзеш за мяне замуж. Такая мая умова...

Азірнулася Ліпка, захвалявалася, каб хто не убачыў з сябровак, бо потым жа смяяццца будуць, праходу не дадуць. Не, ніхто не глядзеў у яе бок, дзяўчаты апраналіся. Тады, каб адчапіцца ад гэтага дзіўнага кавалера, сказала:

-   Добра,  выйду за цябе замуж. Толькі спаўзі ты з маей сукенкі, бо часу ў мяне нестае на доўгія размовы.

Вуж пачуў словы згоды і адразу слізгануў прэч, нібы яго тут і  не было.

Заспявалі дзяўчаты песню-весялуху і папраставалі дамоў. Толькі Ліпка не спявала, адно ротам зяхала, каб сяброўкі не звярнулі ўвагі на яе раптоўны смутак і не запыталі, што здарылася. Ішла, аногі млелі ад страху.

 

 У дзяўчыны нікога не было, акрамя матулі. Таму, калі вярнулася з рэчкі, яна пахадзіла-пасумавала колькі часу адна, а потым падыйшла да маці і расказала ўсё.

- Кінь дурное, дачушка, - супакойвала маці. – Колькі людзі жывуць такога ніхто не згадваў. Можа табе памроілася, а можа нехта з хлопцаў пажартаваў... Жыві  спакойна нічога не бойся. Прыйдзе час ад сватоў і так  адбою не будзе, бо прыгажуня ты ў мяне.

 

За будзеннай сялянскай працай пра той выпадак яны больш і не згадвалі. Прыходзілі дамоў з поля ці лугу, вячэралі  і паць клаліся, бо з раніцы  ж новыя клопаты будуць.

Ужо, можа , з месяц прайшло. Ліпа супакоілася, зноў стала да сябровак бегаць, песні з імі спяваць, карагоды вадзіць. Але аднаго дня здарылася нечаканае.

Сядзела дзяўчына ў прызбе ды нешта рабіла, ажно бачыць  - па сцяжынцы прама да іхняй хаты паўзе агромістая чарада вужоў на чале з самым здаравенным вужом. Спалохалася Ліпа, закрычала немым голасам, ускочыла ў хату і да матулі:

-Мамачка! Міленькая! Паўзуць!

- Хто? – не адразу зразумела тая.

- Вужы па мяне паўзуць, і начале іх той самы... якому я паабяцала замуж за яго пайсці...

- Зачыняй хтчэй дзверы і вокны, каб шчыліны нідзе  не заставалася. Яны папоўзаюць і назад вернуцца. Давай хутчэй!

Праз момант усе было зроблена. Паглядзелі ў акно і ўбачылі, што няпрошаныя госці распаўзліся ва ўсе бакі і шукаюць якую шчыліну, каб у хату прабрацца. Шыпяць, поузаюць, але праз некаторы час спаўзліся ў адно месца і пра нешта засыкалі. Маці ўзрадавалася:

-                    Зараз павернуць... Гэта яны гавораць, што няма для іх лазу...

І сапраўды, вужы некуды зніклі. Гаспадыня з дачкрой весела пераглянуліся.

   - А што я табе казала?

І тут пад двярыма замяўкаў кот.

   - Мамка, гэта ж наш кот, давай пусцім; а то яго вужы з’ядуць...

Але толькі  Ліпа прыадчыніла дзверы, як раптоўна нешта моцна іх рванула і ў хату напаўзло процьма вужоў. Як ніадбівалася дзяўчына, як не імкнулася дапамагчы ей маці, яны- такі забралі Ліпу з сабой.

Засумавала маці, пастарэла адразу, асуналася. То была маладзіца, што паглядзець люба, а то стала старой жанчынай , на вачах перайначылася. Дапамагалі ей вяскоўцы, глядзелі, каб нікуды не сышла, бо магла б і рукі на сябе налажыць. Шкада ім было бедалагу; ды што зробіш, раз такое ліха здарылася.

Аднаго разу гаспадыня нешта рабіла ў двары – ці то дровы ладкавала, ці то іншай справай замалася – і раптам чуе:

-                    Добры дзень, матуля.

Яны спачатку і не паерыла, падумала што падалося, бо гэта быў голас яе дачкі. Але калі ўзняла галаву, то рукі самі пацягнуліся да госці. Перад ёю сапраўды стаяла Ліпа, жывая і здаровая, як і  ў чым і не бывала.

Кінуліся яны цалавацца ды абдымацца, пачалі плакаць-галасіць, ажно суседзі папрыбягалі, падумалі, што яшчэ якое гора здарылася. Селі маці з дачкой размаўляць. Гамоняць, згадваюць пра тое-сёе, а потым гаспадыня  стала распытываць, дзе жыве Ліпа  ды ці добра  ёй там. Тая не падумала, што справа  можа супраць яе павярнуцца, і усё расказала:

-                    Жыву я, мама, у вадзяным царстве замужам за тым самым вужом. Ты не палохайся, ён надта добры: і да мяне ласкавы, і дзяцей маіх любіць. Што не папросім, тое у палац і прыносіць. Яму яшчэ пару гадоў вужом пабыць, а потым ён чалавекам стане, бо з яго чараўніцтва сыдзе...

-                     Кажаш, добра жывяце?

-                    Так.

-                    А як жа ты вяртаешся ў тое вадзяное царства?

-                     Ну гэта проста; падыходжу да берага, прыслухоўваюся і крычу два разы: “Мужу-вужу! Мужу-вужу! Забяры мяне да сябе!” - тут ён з’яўлецца і забірае.

Пагаманілі  жанчыны і палеглі спаць, каб заўтра яшчэ і папрацаваць разам. Але гаспадыня перахітрыла дачку: прспала яе, а сама устала узяла востры вілы і пайшла да той рэчкі. Падыйшла  да берага і крыкнула:

-                    Мужу-вужу! Мужу-вужу! Забяры мяне да сябе!

Той нічога не ведаў і высунуў галаву, а жанчына так і гопнула па ей віламі.

Адразу шалена загуў вецер у верхавінах дрэў, гнучы іх ажно да зямлі, на ціхай заўсёды рэчцы ўзняліся высокія хвалі, і недзе зусім блізка пачуўся голас дачкі:

-                    Ой, матуля, што ж ты нарабіла? Майго мужа забіла, а мяне згубіла!

Калі  усё сціхла і засвяціла сонца, то там дзе стаяла Ліпа, вырасла сапраўдная ліпка, а дзе была маці ляжаў камень. Калі ля іх пачалі сяліцца людзі,то веску назвалі Ліпнішкамі, бо вакол той, некалькі малодзенькай, ліпы расло мноства маленькіх. Камень жа той разбіў неяк пярун.

   партнеры проекта Липнишки:


 


Гецевич Андрей © 2003-   Дизайн сайта: GWS     Яндекс.Метрика