Проект основан 15.03.2003

Главная страница

 
 

 

 

 

 

                                                                                               История

 

У 1914 г. пачалася першая сусветная вайна, а ўжо ў 1915 г. Ліпнішкі былі акупаваны нямецкімі войскамі. Мястэчка ператварылася ў бліжэйшы тыл нямецкай арміі. У канцы 1918 года і пачатку 1919 года Чырвоная Армія пры дапамозе партызанскіх атрадаў вызвалілі ад немцаў амаль усю тэрыторыю Беларусі. Асталіся пад акупацыяй Ашмяншчыны і Іўеўшчына. Ва ўмовах Рыжскага мірнага дагавора, які быў заключаны 18 сакавіка 1921 года Ліпнішкі, як і многія раёны Гродзеншчыны адышлі да Польшчы.
На тэрыторыі Заходняй Беларусі ў 1926 - 1929 гадах існаваш сялянска - рабочы клуб "Змаганне", які абараняў інтарэсы сялян. Кленамі клуба з'яўляліся і ліпнішкоўцы: Пекша, браты Рамукі, браты Васілеўскія. 1 верасня 1939 года Германія напала на Польшчу. 17 верасня 1939 года пачаўся вызваленчы паход Чырвонай Арміі. Камітэт сфарміраваў узброены атрад, які ў першы дзень наладзіў парадак на тэрыторыі ўсёй Ліпнішкоўскай воласці. У першыя дні правялі падзел панскай зямлі і маёмасці. У вёсцы стварыўся сялянскі камітэт. Узначальваў яго У. У. Кель. У першыя дні ўзніклі цяжкасці з прадуктамі харчавання, таму што гандляры пахавалі хлеб і рэзка паднялі на яго цану. Задачу забеспячэння давялося рашаць камітэтам. На днях старшыня Ліпнішкаўскага сялянскага камітэта Кель - паведамляла газета "Советская Белоруссия" ад 1 кастрычніка 1939 года - арганізаваў абоз з хлебам, бульбай, капустай і мясам з вёсак Сураж і Жылі. 22 кастрычніка 1939 года адбыліся прамыя ўсеагульныя выбары ў Народны сход Заходняй Беларусі. 14 лістапада 1939 года на трэцяй сесіі Вярхоўнага Савета БССР пастанавіла: "Прыняць Заходнюю Беларусь у склад БССР" Урачыста было прынята 13 студзеня 1940 года ў Ліпнішкоўскім клубе. Тут упершыню з ліку мясцовага актыву прымалі ў камсамол тых, хто вызначаўся ў барацьбе за ўсталяванне Савецкай улады. 24 сакавіка 1940 года сталі выбары ў Вярхоўны Савет СССР і БССР. У Вярхоўным Савеце БССР па Ліпнішкоўскай акрузе быў выбраны А. Т. Кузьма. 13 снежня 1940 года адбыліся выбары ў мясцовыя саветы дэпутатаў працоўных. Велізарнае значэнне для сялян заходніх раёнаў Беларусі мелі машына-трактарныя станцыі. У 1940 годзе MTC была адкрыта ў Ліпнішках. За няпоўныя два гады значныя змены ў развіцці культуры і павышэння матэрыяльнага ўзроўню працоўных. У Іўі, Ліпнішках адкрыліся сярэднія, у многіх населеных пунктах сямігадовыя і пачатковыя школы. Выкладанне вялося на роднай мове. Паўсюдна пачалі дзейнічаць курсы па ліквідацыі непісьменнасці. У Ліпнішках адкрылася хата - чытальня. У 1947 годзе была адкрыта бальніца ў Ліпнішках і аптэка.
28 чэрвеня 1941 года гітлераўцы акупіравалі тэрыторыю Іўеўскага раёна. Абаранялі яго воіны 24-ай Самара - Ульянаўскай жалезнай стралковай дывізіі, якая ўваходзіла ў састаў 13-й арміі. Акупанты размаўлялі з мясцовым насельніцтвам на мове кулямётаў. У першую чаргу распраўляліся з партыйнымі, савецкімі, камсамольскімі работнікамі, беспартыйнымі актывістамі салдатамі і афіцэрамі Чырвонай Арміі, якія не паспелі эвакуіравацца,іх спалілі ў акружэнні. 11 жніўня 1941 г. фашысты расстралялі дэпутата Вярхоўнага Савета СССР М. М. Чэрняк і яе сына, сакратара первічнай камсамольскай арганізацыі М. М. Чэрняка. Непадалёку ад Ліпнішак гітлераўцы сагналі ў хлеў і спалілі больш сотні старых, жанчын і дзяцей. Але зверствы фашыстаў толькі ўзмацнілі нянавісць народа. Нягледзячы на смяртэльную небяспеку, насельніцтва збірала зброю, боепрыпасы на месцы баёў. Спачатку на тэрыторыі Іўеўскага раёна дзейнічалі партызанскія атрады, якія былі ў Навагрудскім, Любчанскім, Лідскім раёнах. Акрамя таго ў Іўеўскім раёне дзейнічала брыгада асобнага назначэння "Няўлоўныя", якая прыбыла з-за лініі фронту спачатку на Віцебшчыну, а да 15 снежня 1943 г. сканцэнтрыравалася ў Налібоцкай пушчы. Камандзірам партызанскай брыгады, у якой змагаліся Ліпнішкоўскія хлопцы-дабравольцы, быў А. Р. Марозаў. Выконваючы пастанову ЦК КП(б)Н ад 27 чэрвеня 1943 г. "Аб разбурэнні чыгуначных камунікацый праціўніка метадам "рэйкавай вайны", партыаны знішчылі чыгуначнае палатно, чуцявое і станцыйнае абсталяванне, узарвалі чыгунку і шасейныя масты, пускалі пад адхоп эшалоны праціўніка з жывой сілай і тэхнікай знішчалі тэлеграфна-тэлефонныя лініі, сувязі. Мірнае насельніцтва в. Ліпнішкі пакідалі абжылыя мясціны, ішлі ў лясы, хаваліся ў навакольных вёсках і хутарах. Вёска Ліпнішкі два разы гарэла ў час вайны. Заставалася цэлых толькі некалькі хат. За гады акупацыі фашысты знішчылі прамысловыя прадпрыемствы, машынатрактарныя станцыі, загінула вельмі многа мірнага насельніцтва, асабліва яўрэйскіх сем'яў. Была вызвалена вёска ад акупантаў 7 ліпеня 1944 г. воінамі 32-ой кавалерыйскай Смаленскай Чырвонасцяжнай дывізіі 3-га гвардзейскага кавалерыйскага корпуса 3-га беларускага фронту. Камандаваў корпусам генерал-лейтэнант Н. С. Аслікоўскі.

працяг

   партнеры проекта Липнишки:


 


Гецевич Андрей © 2003-  Дизайн сайта: GWS     Яндекс.Метрика