Проект основан 15.03.2003

Главная страница

 
 

 

 

 

 

                                                                                               История

 

Ліпнішкі - адзін са старажытных пунктаў Беларусі размешчаны на р. Апіта. Многія беларускія даследчыкі адносяць Ліпнішкі да самых старажытных паселішчаў на тэрыторыі краіны. Археалагічныя даследванні на тэрыторыі Ліпнішак далі багаты матэрыял аб іх мінулым. Пра гэта сведчаць шматлікія курганы. У 1411 г. у Ліпнішках быў пабудаваны драўляны касцел, які згарэў пад час вайны са шведамі.(Паўночная вайна 1700 - 1721г.) Па звестках, на месцы загінаўшых патрыетаў, якія спрабавалі выратаваць храм ад агню была пабудавана капліца. Яна захавалася да сенняшняга часу. Першыя пісьмовыя ўспаміны аб Ліпнішках адносяцца да XV ст. Як сведчыць, у прыватнасці, памятка аб Гаштольдах, кароль Сігізмунд высока цаніў род Гаштольдаў і падарыў у 1521 г. унуку ваяводы Яна Гаштольда - Альберту Гаштольду - Геранены з Ліпнішкамі. У 1528 г. Ліпнішкі былі перададзены каралем Войцэху Гаштольду за зняцце асады з Полацка і заключэння міру з татарамі. Прывілей на Магдэбургскае права мястэчка атрымала ад Сігізмунда III Вазы 30 мая 1610 г. Аднак арыгінал дакументаў не захаваўся (згарэлі), што было засведчана канфірмацыйным прывілеем Уладзіслава IV, які быў дадзены 6 чэрвеня 1633 г. Пачынаючы з 1666 г. Ліпнішкі і Геранены былі аб'яданы ў адно староства. На сейме, у 1670 г. гетман Міхаіл-Казімір Пац згодна загаду караля атрымаў гэтае староства пажыццева з правам стварэння войска, артылерыі і абарончых збудаваняў. Пасля пераходзяць да Сапегаў, потым Беганскіх. Гарадскія правы месту былі падцверджаны ў 1792 г. У той жа год Ліпнішкі атрымалі свой герб "Пагоня ў чырвоным полі", тады ж была пабудавана цагельня. Пасля распаду Рэчы Паспалітай Ліпнішкі адышлі да Расіі(з 1795г.) і былі ўключаны ў Ашмянскі павет. Кацярына II падаравала Ліпнішкі і Геранены з 11 тысячамі насельніцтва "за заслуги и верность Отчизне" расійскаму канцлеру А. Безбародку. Пасля смерці канцлера Ліпнішкі перайшлі пад уладу яго брата. Мястэчка расло і развівалася. Але ў 1812 г. пачалася вайна. Уладальнік мястэчка Безбародка-малодшы прадае Ліпнішкі (разам з Гераненамі) маршалку Слонімскаму Войцеху Пуслоўскаму. Вайна нанесла сур'езныя страты мястэчку. У 1849 г. сыны Войцеха Пуслоўскага прадаюць Ліпнішкі панам Вольскім. Пан Вольскі распачынае будаўніцтва магазінаў. За час улады над мястэчкам Мікалая Вольскага (1835-1866) тут было пабудавана больш 20 магазінаў, майстэрні па вырабу скур, пашыву адзення, шапак, абутку, тры піўныя, рэстаран, гасцініца, тры пякарні, две аптэкі, двухпавярховая школа. Усе вуліцы былі брукаваныя, абсаджанныя дрэвамі і кустамі. Кожны жыхар павінен быў падтрымліваць чысціню вакол сваей пабудовы і прыбіраць частку вуліцы, якая ля яе знаходзілася. Для абароны Ліпнішак ад патэнцыяльных ворагаў была створана свая стралковая часць. Затым з'явілася дабравольная дружына пажарных. Пасля рэформы 1861 г. сялянскія хваляванні не абмінулі і Ліпнішак. Для падаўлення сялянскіх выступленняў царскія ўлады накіравалі ў Ліпнішкі роту салдат, якая кватаравала тут з 20 ліпеня да канца кастрычніка 1862 г. Сын Мікалая Вольскага - Аляксандр - распачаў будаўніцтва касцела. Праект будачага храма ен прывез з Парыжу. На будаўніцтве касцела працавалі нямецкія майстры. Храм узводзілі толькі летам , узімку часалі камень, нарыхтоўвалі іншыя будаўнічыя матэрыялы. Галоўнымі фундатарамі будоўлі былі пан Вольскі і мясцовы ксенз Паўкшта. Будынак касцёла з граніта і цэглы пачалі будаваць пры новым уладальніку мястэчка Аляксандру Вольскім у 1900г. Будаўніцтва працягвалася з перапынкамі да 1927г. У 1894 г. у Ліпнішках пад тайнай партыйнай клічкай "Віктар" хаваўся ад улад дзеяч правага крыла ППС Юзэф Пілсудскі. Менавіта Ліпнішкі ў мэтах канспірацыі выбрала для ППС для выпуску сваей газеты. Абсталяванне для друкарні было прывезена з Англіі.12 ліпеня 1894 г. убачыў свет першы нумар газеты "Polski rabotniczy". Тыраж газеты склаў 1200 экзэмпляраў. Усяго ў Ліпнішках было выпушчана 6 нумароў газеты.

працяг

   партнеры проекта Липнишки:




Гецевич Андрей © 2003-  Дизайн сайта: GWS     Яндекс.Метрика