Проект основан 15.03.2003

Главная страница

 
 

  

 

 

 

 

                                                                                          История костела

 

Касцел Св. Казіміра

Каталіцкі прыход у Ліпнішках быў заснаваны ў 1510 (1511) годзе польскім каралём Жыгімонтам I Старым. Быў узведзены драўляны касцёл (па некаторых звестках гэта быў касцёл Св. Ганны). У часы Паўночнай вайны са шведамі касцёл згарэў. У 1804 годзе пры фундацыі тагачаснага ўладальніка мястэчка Ліпнішкі графа Гальяша (Эльяша) Безбародка быў пабудаваны драўляны касцёл на Віленскім напрамку. 14 ліпеня 1890 года гэтае збудаванне знішчыў пажар. Цяпер на гэтым месцы стаіць капліца. Будынак новага касцёла з граніта і цэглы пачалі будаваць пры новым уладальніку мястэчка Аляксандру Вольскім у 1900г. Будаўніцтва працягвалася з перапынкамі да 1927г.Сродкі і лес на будаўніцтва касцёла выдзеліў пан Вольскі, таксама збіралі грошы ўсе парафіяне. Быў выпадак, што з кожнага двара бралася сумма роўная кошту каровы. Будаўнічыя работы вяліся ў асноўным толькі летам. Камні вазілі з палёў коньмі і валамі. Ёсць звесткі, што частку камянёў прывезлі з руін Геранёнскага замка. Камні мылі, абчэсвалі ўручную. Калі камнібылі вялікія, іх разбівалі пры дапамозе далата кувалды. Цэмент выкарыстоўвалі вышэйшага гатунку - №600 (фіялетавага колеру), які прывозілі з Ваўкавыска. У раствор дабаўлялі прасеяны пясок і для моцы - яйкі. Калі ўзводзілі вежу, для падачы камянёў быў пабудаваны насціл, па якім коні падымалі будаўнічы матэрыял наверх. Непасрэдна архітэктурнымі работамі кіравалі спецыялісты з Францыі, будаўнічымі - з Польшчы. Рабочую сілу складалі жыхары мястэчка і навакольных вёсак. Спіскі для выхаду на працу складаў ксёндз. У будаўніцтве ўдзельнічалі і мужчыны і жанчыны. Касцёл будавалі ўсім мірам. Найбольш актыўна будаўніцтвам кіравалі ксяндзы: Ян Макшэцкі і Казімір Паўкшта. Пробашч Іахім Рачкоўскі забяспечыў касцёл званамі.Ліпнішкаўскі прыход і касцёл носіць імя Св. Казіміра. Святы Казімір Ягелончык (1458 -1484) - кароль Польшчы і вялікі князь ВКЛ. Св. Казімір лічыцца абаронцам Беларусі.
Касцёл у Ліпнішках - помнік неаготыкі пачатка XX ст.
Прамавугольны ў плане будынак з трохграннай апсідай і квадратным у плане нартэксам, над якім узвышаецца васьмігранная вежа. Яе востраканечны шацёр аздоблены люкарнамі. Невялікія сакрысці падкрэсліваюць дынамічнае ўзрастанне храма ў вышыню. Сцены касцёла выкладзены каменнымі глыбамі-квадратамі і ўцаваны плоскімі контрфорсамі паміж спічаснымі вокнамі. Галоўны ўваход акцэнтаваны парталам стральчатай формы. Унутраная прастора падзелена двума радамі слупоў на тры нефы. Па сценах вертыкальна выцягнуты падвоеныя пілястры, якія падтрымліваюць аркі крыжовых скляпенняў. Інтэр'ер касцёла сціплы. Атынкаваныя сцены і калоны пафарбаваны і пакрыты элементамі наката. Акрамя абраза Св. Казіміра ў алтары, маюцца абразы Св. Марыі і Ісуса. На калонах размешчаны карціны на рэлігійныя тэмы, на бакавых сценах - скульптурныя выявы дарогі Ісуса Хрыста. На хорах размешчаны арган.

У раздзеле выкарыстаны матэрыялы, сабраныя Горбач Тамарай Васільеўнай, маёй настаўніцай гісторыі ў Ліпнішкаўскай СШ. Шчырае дзякуй!
 

   партнеры проекта Липнишки:

 

 


Гецевич Андрей © 2003-   Дизайн сайта: GWS     Яндекс.Метрика